Вынікі ўсіх учорашніх матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

26 лістапада прайшлі восем матчаў групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

У групе А "Атлетыка" разграміў "Алімпіякос" — 4:0, тры галы на рахунку Манджукіча. "Мальме" на сваім полі саступіў "Ювентусу" — 0:2. "Атлетыка" мае 12 ачкоў, "Ювентус" — 9, "Алімпіякос" — 6, "Мальме" — 3.


У групе В "Рэал" у гасцях выйграў у "Базеля", адзіны гол забіў Раналду. "Лудагорац" здолеў вырваць нічыю ў матчы з "Ліверпулем" — 2:2. У "Рэала" цяпер 15 ачкоў, у "Базеля" — 6, "Ліверпуль" набраў 4 ачкі, як і "Лудагорац".


У групе С "Баер" прайграў "Манака" — 0:1, з такім жа лікам "Зеніт" выйграў у "Бенфікі". "Баер" набраў 9 ачкоў, "Манака" — 8, "Зеніт" — 7, "Бенфіка" — 4.


У групе D "Арсенал" выйграў у дортмундскай "Барусіі" — 2:0, "Андэрлехт" перамог "Галатасарай" з такім жа лікам, абодва галы забіў Мбемба. "Барусія" мае 12 ачкоў, "Арсенал" — 10, "Андэрлехт" — 5, "Галатасарай" — 1.

Матчы 6-га тура пройдуць 9 і 10 снежня.

Фота — uefa.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі