Вёска ў Пінскім раёне апынулася на каранціне

Вёска ў Пінскім раёне апынулася на каранціне

Вёска Ласіцк у Пінскім раёне апынулася на каранціне. Прычына — шалёны воўк, які ў вёсцы нападаў на людзей і жывёлаў. Яго забілі. Спецыялісты правялі даследаванне і выявілі вірус шаленства. Першапачатковы тэрмін каранціна — два месяцы, паведамляе БЕЛТА.

Рашэнне пра каранцін прыняў Пінскі райвыканкам. У вёсцы працуюць ветэрынары, якія праводзяць вакцынацыю жывёлаў супраць шаленства. Быў праведзены падворны абход насельніцтва, каб выявіць усіх пацярпелых. Траіх жанчын, якіх пакусаў воўк, шпіталізавалі ў Пінскую цэнтральную бальніцу, стан іх здароўя стабільны, паведамляе varjag.net.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі