Выпускніцу ВНУ затрымалі ў Баранавічах за распаўсюджанне спайсаў
У гэтым горадзе выпускніца адной з ВНУ Брэсцкай вобласці арганізавала збыт спайсаў.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на парваахоўнікаў, дзяўчына ўжо збіралася адправіцца па размеркаванні ў адну са школ Гродзенскай вобласці, але не паспела. Толькі за два дні ў ліпені дзяўчына сем разоў прадавала курыльныя сумесі.
Следства выявіла сем пакупнікоў, самаму малодшаму з іх — 15 гадоў. Па месцы жыхарства дзяўчыны праваахоўнікі канфіскавалі 26 млн рублёў і 1800 долараў, наркотыкі і прыстасаванні для вырабу курыльных сумесяў.
Фота — vrednovosti.com