Выпускнікам-праграмістам з Пінска прапанавалі заробкі ў 250 рублёў
Праграмістам з Пінска прапанавалі заробкі ў 100 долараў / pixabay.com
Выпускнікам Пінскага каледжа тэхнікі і тэхналогій прапанавалі размеркаванне на заробак каля 250 рублёў, піша "Медыя-Палессе".
Так, інжынеру-праграмісту ў Лельчыцкім дзяржкаледжы прапануюць заробак у 256,52 рубля, а тэхніку-праграмісту ў Бераставіцкай цэнтральнай раённай бальніцы — 255,31 рубля.
На сёння гэта менш за 100 долараў.
Дырэктар Пінскага каледжа Генадзь Палікоўскі апраўдваецца, што гэта голы службовы аклад без надбавак і прэмій. З імі, маўляў, заробак будзе значна вышэйшы. А галоўная прывілея для маладых спецыялістаў — абарона ад звальнення на працягу двух гадоў.
Праўда, як выжыць у Беларусі на такія заробкі на працягу двух гадоў, дырэктар каледжа не тлумачыць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.