Выстава пра вязняў мінскага лагера смерці закрылася, не прапрацаваўшы і гадзіны

Фота з выставы пра Малы Трасцянец / t.me/khliabets
Фота з выставы пра Малы Трасцянец / t.me/khliabets

29 студзеня ў Брэсце адкрылася выстава "Я амаль магу чуць птушак". Гэта праект фатографа Максіма Сарычава, прысвечаны Малому Трасцянцу — найбуйнейшаму фашысцкаму лагеру смерці на тэрыторыі былога СССР.

Аднак выстава не прапрацавала і гадзіны. У брэсцкую "Прастору КХ", дзе яна адкрылася, тут жа прыйшоў з праверкай супрацоўнік МНС.

"На жаль, выстава працаваць у бліжэйшы час не будзе. Сачыце за нашымі навінамі", напісана на старонцы "Прасторы КХ" у Facebook.

"У такіх умовах працаваць для нас вельмі складана", — дадае кіраўніца прасторы Аксана Гайко.

27 студзеня ў "Прастору КХ" прыехалі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Яны канфіскавалі некалькі тэчак з дакументамі і ноўтбук. Таксама фінансавая міліцыя правяла агляд у кватэры Аксаны Гайко. Адтуль нічога не канфіскавалі, але культур-менеджарку забралі на допыт у ДФР. Праверка звязаная з нібыта нявыплачанымі падаткамі.

Выставка об узниках минского лагеря смерти закрылась, не проработав и часа
"Я амаль магу чуць птушак"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі