Выйшаў першы тызер апошняга сезона "Гульні тронаў" (відэа)

Выйшаў першы тызер апошняга сезона "Гульні тронаў" (відэа)

Выйшаў першы тызер апошняга сезона папулярнага амерыканскага серыяла ў жанры фэнтэзі "Гульня тронаў". На ім можна пабачыць, як па карце прыдуманага Вэстэроса насустрач адзін аднаму рухаюцца лёд і полымя. А пасля пачынаецца бітва. Тэлеканал НВО нагадвае, што восьмы сезон выйдзе ў красавіку 2019 года.

Нядаўна славацкі акцёр і каскадзёр Уладзімір Фурдзік, які выканаў ролю Караля ночы, раскрыў падрабязнасці супербітвы. Паводле яго слоў, крывавая бойня ўвойдзе ў гісторыю тэлебачання і сатрэ межы таго, што гледачы бачылі раней.

Серыял “Гульня тронаў” выходзіць з вясны 2011-га. Ён створаны паводле цыкла раманаў пісьменніка Джорджа Марціна “Песня лёду і полымя”. На прыдуманых кантынентах ідзе жорсткая і крывавая барацьба за ўладу. 7-ы сезон выйшаў на экраны ў 2017 годзе. У апошняй серыі праз вялізную сцяну прарываецца армія “зомбі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі