Выйшла кніга “10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы”

Кніга выдадзена ў Беларусі / https://www.facebook.com/ihar.sluchak
Кніга выдадзена ў Беларусі / https://www.facebook.com/ihar.sluchak

Выйшла кніга “10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы”. Яе аўтар — актывіст і юрыст Ігар Случак.

"Кніга, створаная ў асноўным на падставе маёй шматгадовай практыкі па абароне моўных правоў беларускамоўных беларусаў, афіцыйнай пераспіскі, што налічвае тысячы, а можа ўжо і дзясяткі тысяч лістоў, маёй дыпломнай і магістарскай работы, якія вызначылі месца беларускай мовы ў Беларусі і стан беларускай дзяржаўнай моўнай палітыкі, піша Случак у Facebook. — Вялікую частку кнігі складаюць цікавыя факты, атрыманыя з перапіскі з дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі, дэпутатамі, чыноўнікамі, а таксама статыстыка, частку з якой нельга атрымаць анідзе больш, акрамя гэтай кнігі... Дадзеная кніга, як і мае дыпломная і магістарская работы, навукова даказвае, што сёння ў Беларусі на дзяржаўным узроўні, у першую чаргу праз недасканалае моўнае заканадаўства, створаны ўмовы для дыскрымінацыі беларускамоўных беларусаў па моўнай прыкмеце".

Ігар Случак адзначае, што "нават у сённяшнія няпростыя часы кнігу атрымалася напісаць у Беларусі, выдаць у Беларусі і зрабіць гэта пры падтрымцы беларусаў". "Пакуль жыве беларуская мова — будзе і Беларусь", — дадае ён.

Выйшла кніга “10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы”
https://www.facebook.com/ihar.sluchak

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі