Вызначана, дзе ў Мінску можна пабудаваць кватэру па льготным крэдыце
Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры вызначыла для Мінска пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў, будаўніцтва якіх будзе ажыццяўляцца ў 2019 годзе з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў. Тэкст пастановы, прынятай 31 студзеня, апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як вынікае з дакумента, у сталіцы пабудуюць 785 “льготных” кватэраў, у тым ліку 587 — для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў і мае права атрымаць льготны крэдыт. На фінансаванне такога будаўніцтва “Беларусбанк” выдзяляе болей за 16 мільёнаў беларускіх рублёў.
У пералік дамоў, дзе запраектавалі льготныя кватэры, трапілі дамы ў мікрараёне Міхалова, у квартале вуліц Маякоўскага, Барадзінскай і Козыраўскай, забудова ў раёне вуліц Прытыцкага, Скрыпнікава, Адзінцова, Лабанка, а таксама дом у Сухараве і некаторыя іншыя аб’екты.