Вызвалілі Васіля Палякова і Сяргея Сыса
15 ліпеня стала вядома, што вызвалілі Васіля Палякова і Сяргея Сыса. Праваабаронцы трапілі пад "зачыстку" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Праваабаронца пазбаўленага рэгістрацыі ў Беларусі ПЦ "Вясна" і журналіст Сяргей Сыс быў затрыманы 14 ліпеня. Было вядома, што адбылося гэта ў межах крымінальнай справы. Сяргея Сыса прызналі палітвязнем. Яго вызвалілі ў чацвер пасля допыту пад падпіску аб нявыездзе, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96.
Гомельскі палітык, грамадскі дзеяч, праваабаронца Васіль Палякоў быў затрыманы 8 ліпеня. Таксама ў межах крымінальнай справы (артыкул — "Акт тэрарызму"). Але абвінавачванні яму не выставілі. Пра выхад на волю Палякоў напісаў у Facebook.
"Артыкул абсалютна дзікі, — распавядае Васіль Палякоў @gomeltoday. — Пыталіся пра людзей, якіх я ніколі не бачыў". Таксама ў яго цікавіліся дзейнасцю Каардынацыйнай рады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.