"Я не разумею". Мінскія ідэолагі загадалі зняць прынты вядомых карцін

Фота са старонкі Каравянскага ў Facebook
Фота са старонкі Каравянскага ў Facebook

Пра гэта Еўрарадыё распавёў Андрэй Каравянскі, куратар мінскага тыдня дызайну:

"Нават не разумею, як рэагаваць. Калі б там быў нейкі палітычны кантэкст або нецэнзурныя часткі цела былі намаляваныя... Але гэта ж шэдэўры сусветнага мастацтва!

“Я не понимаю”. Минские идеологи приказали снять принты известных картин
Зараз карціны ўжо знялі з фасада.

Я вельмі добра ведаю людзей, якія сядзяць у аддзеле культуры. Я не разумею іх пазіцыю. Мне агучылі асноўную пазіцыю: тэрмінова зняць па распараджэнні аддзела культуры. Там віселі карціны Эдгара Дэга, Рафаэля Санці, "Стварэнне Адама" Мікеланджэла Буанароці, Анры Маціса, Леанарда да Вінчы. Яшчэ было "Нараджэнне Венеры" Сандра Батычэлі, што ў ёй можа быць такога? Можа быць, "Крык" Эдварда Мунка нечым мог напалохаць? Я не разумею. У карцінах былі прыбраны некаторыя элементы: напрыклад у "Нараджэнні Венеры" была прыбраная Венера, можна было стаць на яе месца і сфатаграфавацца.

“Я не понимаю”. Минские идеологи приказали снять принты известных картин
Фота са старонкі Каравянскага ў Facebook

Я разумею, калі прыдзіраюцца да пэўных аб'ектаў. Але тут... Гэта ж камітэт па культуры! Гэта самы асноўны камітэт, які вызначае культуру мінчан. У аддзеле арэнды мне сказалі вельмі жорстка, што зняць трэба неадкладна. Калі мы здымалі, людзі падыходзілі і прасілі сфатаграфавацца... "

Еўрарадыё не ўдалося атрымаць аператыўны каментар у Менгарвыканкаме.

Раней прынты, якія абмяркоўваюцца, былі выстаўленыя ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Ніякіх нараканняў у гарадскіх уладаў гэтая экспазіцыя не выклікала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі