Яблык ці груша: у Гродне адбудуцца "Фруктовыя выбары" для школьнікаў

Малюнак носіць ілюстрацыйны характар
Малюнак носіць ілюстрацыйны характар

У нядзелю, 17 лістапада, гродзенскія школьнікі таксама могуць прагаласаваць. Выбары за любімы фрукт пройдуць на выбарчых участках Кастрычніцкага раёна, піша TUT.by. Ад галасавання будзе залежаць меню ў школьных сталовых. Па ідэі, кандыдаты, якія набяруць больш галасоў, змогуць часцей з'яўляцца ў рацыёне школьнага харчавання. Школьнікам прапануюць прагаласаваць за яблык, грушу, дыню, вішню або маліну.

"Дзіцячыя выбары" праходзяць у Гродне не ўпершыню.

У мінулым годзе падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў вучні выбіралі дрэвы для азелянення Кастрычніцкага раёна. Тады было прадстаўлена шэсць кандыдатаў: хвоя, елка, дуб, клён, рабіна і каштан.

У 2016-м школьнікі выбіралі лялечны сімвал горада.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі