Як абараніць родную мову і ці ёсць у гэтым патрэба?
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Адмысловыя імпрэзы пройдуць у гэты дзень і ў Беларусі. Але родную мову ў Беларусі трэба не толькі папулярызаваць — часам даводзіцца яе і бараніць. Пры дапамозе дзеючага заканадаўства.
У якіх выпадках узнікае неабходнасць бараніць родную мову? Ці ёсць у беларускім заканадаўстве нормы, якія дазваляюць абараніць родную мову? Ці варта караць парушальнікаў “моўнага заканадаўства”, ці на карысць гэта беларускай мове?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць грамадскія актывісты Аліна Нагорная і Ігар Случак.
“Тыдзень роднай мовы” на Еўрарадыё — расклад адмысловых эфіраў