Як беларусы кантрабандай вязуць мяса з Польшчы: 4 спосабы

Толькі за мінулыя суткі супрацоўнікамі Брэсцкай мытні спынена дзве спробы ўвозу з Польшчы ў Беларусь свінога мяса, гаворыцца ў паведамленні мытні. Хаваюць мяса і каўбасы, перадусім, у аўтамабілях. Вось некалькі найбольш папулярных спосабаў.

1. У бамперах.

У пункце пропуску “Дамачава” быў выпадак, калі жыхар Брэсцкай вобласці схаваў ажно 20 кілаграмаў свініны ў заднім бамперы свайго аўтамабіля “Фольксваген Пасат” 1999 года. Машыну і мяса канфіскавалі.

2. Сярод асабістых рэчаў у багажніку.

Такі выпадак здарыўся ў пункце пропуску “Макраны”. Падчас дагляду легкавога аўтамабіля “Аўдзі 100” ў яго багажніку сярод асабістых рэчаў пасажыркі з Баранавічаў памежнікі знайшлі ажно 50 кілаграм свежага мяса і сала.

3. У газавых балонах.

У канцы мінулага года жыхар Камянца трапіўся на тым, што забіў газавы балон свайго аўтамабіля 100 кілаграмамі сырога мяса і спрабаваў незаконна завезці яго з Польшчы ў Беларусь праз пункт пропуску “Пясчатка”.

4. У запасным коле.

Такую схованку знайшлі яшчэ ў аднаго жыхара Брэсцкай вобласці. У спецыяльна абсталяваным тайніку ў запасным коле ён схаваў 20 кілаграмаў мясных вырабаў.

Увоз свініны з Польшчы ў Беларусь быў забаронены ў сувязі з выяўленнем на тэрыторыі Рэспублікі Польшча выпадкаў афрыканскай чумы свіней. Мяса свіней з Польшчы можна ўвозіць толькі маючы адмысловы дазвол і ветэрынарныя дакументы.

Фота: ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі