Як глядзець "Еўрабачанне-2021", якое не пакажуць па ТБ
Лагатып "Еўрабачання-2021" / EBU
Першы паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2021" пройдзе сёння ў Ротэрдаме. На сцэну выйдуць прадстаўнікі 16 краін-удзельніц, у тым ліку Украіны, Літвы і Расіі.
У Беларусі конкурс сёлета паказваць па тэлебачанні не будуць. Але ва ўсіх жадаючых ёсць магчымасць глядзець "Еўрабачанне" анлайн на YouTube-канале шоу.
Анлайн-трансляцыя першага паўфіналу "Еўрабачання" пачнецца ў 22:00 па мінскім часе. Глядзіце шоу ў відэа ніжэй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.