Як Мінск святкаваў Дзень Перамогі і старт чэмпіянату свету па хакеі (фота)
9 траўня ў беларускай сталіцы было двайное свята.
Пасля святочнага шэсця, прысвечанага Дню Перамогі, у цэнтры ўвагі апынуўся хакейны чэмпіянат свету, які ўпершыню праводзіцца ў нашай краіне.
Адбыліся першыя сутычкі паміж фанатамі. Падчас выканання гімна заўзятарамі Швейцарыі пасля матча з Расіяй (лік 0:5) на вялізны сцяг з абразлівымі выкрыкамі ў бок швейцарцаў выбег фанат Расіі, аднак яго адразу ж схапілі.