Як на верталёце эвакуявалі траўмаванага Шумахера (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, ён зваліўся і ўдарыўся галавой аб камяні. Шлем спартоўца раскалоўся на дзве часткі. 44-гадовага Шумахера завезлі ў лякарню з Грэноблі, дзе ў яго быў дыягнаставаны стан комы і кровазліццё ў мозг. Пазней яму была зроблена нейрахірургічная аперацыя.



Паводле апошніх звестак, стан Шумахера ўдалося стабілізаваць. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

Тым часам, у інтэрнэце з'явіўся відэаролік пра эвакуацыю Шумахера на верталёце. Паведамляецца, што выратавальнікі з'явіліся на месцы здарэння "звышхутка".

Фота — ledauphine.com, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі