Як непрызнанне легітымнасці Лукашэнкі паўплывае на адносіны Кіева і Мінска?
Вечарам 23 верасня, пасля тэрміновай нарады, міністр замежных спраў Украіны Дзмітро Кулеба на сваёй старонцы ў Твітары паведаміў, што інаўгурацыя Лукашэнкі не азначае, што ён стаў легітымным кіраўніком дзяржавы. Такім чынам суседняя краіна далучылася да Германіі, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Канады і ЗША, якія заявілі пра непрызнанне Лукашэнкі як легітымнага кіраўніка Беларусі.
Як пазіцыя Украіны паўплывае на беларуска-ўкраінскія палітычныя і эканамічныя стасункі? Ці гатовая дзяржава даць прытулак вымушаным уцекачам з Беларусі? Ці здольны ўкраінскі бок паўплываць на пазіцыю еўрапейскіх калег адносна сітуацыі ў нашай краіне?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, сябра фракцыі партыі “Еўрапейская салідарнасць”, чалец пастаяннай дэлегацыі Вярхоўнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Аляксей Ганчарэнка.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.