Як пасажырскі цягнік пратараніў будынак вакзала ў Буэнас-Айрэсе (відэа)
У інтэрнэце з'явілася відэа здарэння ў сталіцы Аргентыны ў суботу, у выніку якога пацярпелі каля 30 чалавек.
Машыніст прыгараднай электрычкі чамусьці не затармазіў і цягнік на вялікай хуткасці праляцеў міма перона ды пратараніў вакзал.
Дакладныя прычыны інцыдэнта пакуль невядомыя. Мяркуецца, што машыніст мог заснуць. Цяпер мужчына знаходзіцца ў лякарні пад аховай — паліцыя не выключае, што некаторыя пасажыры могуць яму адпомсціць.