Як праходзіў марш “Мы не дармаеды!” у Брэсце (фотарэпартаж)

Як праходзіў марш “Мы не дармаеды!” у Брэсце (фотарэпартаж)

У Брэсце прайшоў марш "Мы не дармаеды!". Менавіта пад такой назвай акцыя супраць дэкрэту №3 анансавалася ў сацыяльных сетках напярэдадні. Несанкцыянаванае мерапрыемства сабрало каля 300 ўдзельнікаў.

Каля 12.00 на плошчы Леніна пачалі збірацца людзі. Яны выкрыквалі лозунгі "Не дэкрэту №3!", "Лукашэнка сыходзь!". Прыкладна ў 12.20 пратэстоўцы рушылі да будынку Аблвыканкама.

У 12.30 калона прайшлася цэнтральнымі вуліцамі да кінатэатра "Беларусь". На шляху ўдзельнікі маршу прапаноўвалі мінакам падпісацца пад зваротам аб адмене дэкрэта №3.

Акцыя скончылася без затрыманняў каля 13.00. Па словах найбольш актыўных удзельнікаў шэсця, наступная акцыя плануецца ўжо праз тыдзень. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі