Як расійская прапаганда выкарыстоўвае COVID-19?
Па назіраннях экспертаў, пандэмія каранавіруса дзіўным чынам паўплывала на расійскую прапаганду — яна стала яшчэ больш актыўнай і агрэсіўнай. Менавіта тое, як краіны змагаюцца з COVID-19, стала адной з галоўных тэм гэтай прапаганды.
Якім чынам сітуацыю з каранавірусам расійская прапаганда выкарыстоўвае на карысць Крамля? На каго гэта прапаганда найперш скіраваная і якія мэты пераследуе? Як ёй супрацьстаяць?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае супрацоўнік аддзела барацьбы з дэзынфармацыяй пры Знешняй службе ЕС Пэр Энеруд.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.