Як Святлане Алексіевіч уручалі адну з найвышэйшых узнагарод Германіі
15 чэрвеня ў Берліне Святлане Алексіевіч ўручылі адну з найвышэйшых узнагарод Германіі. Гэта ордэн "За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія" (ён быў заснаваны ў пачатку 1950-х). Вялікі крыж 1-й ступені беларуская пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка атрымала з рук прэзідэнта Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера. Урачыстая цырымонія прайшла ў палацы Бельвю — яго афіцыйнай рэзідэнцыі, паведамляе dw.com.
Штайнмаер у сваёй прамове не толькі згадваў пра заслугі Алексіевіч, але і гаварыў пра мірныя пратэсты ў Беларусі. Пісьменніца сказала, што "камунізм [на постсавецкай прасторы] яшчэ не мёртвы і гатовы даць апошні бой" і гэты лад "жыве не толькі ў галовах Пуціна ці Лукашэнкі", і з гэтым, "нягледзячы на наш ідэалізм, трэба лічыцца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.