Як у Мінску спецназ "дэсантаваўся" ў кватэру, дзе выраблялі опій (відэа)
Аперацыя праводзілася ў шматпавярховым доме па вуліцы Шугаева.
У Мінску міліцыя выявіла кватэру, у якой выраблялі для продажу экстракцыйны опій. Яна знаходзілася на верхнім паверсе шматпавярховіка на вуліцы Шугаева. Першымі ў кватэру ўварваліся два байца спецпадраздзялення МУС "Алмаз", якія спусціліся па сцяне з даху і разбілі шкло ў вокнах.
Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, праваахоўнікі знайшлі 24 таблеткі трамадола і 7,7 мл экстракцыйнага опію. Гаспадар кватэры, 39-гадовы беспрацоўны, апынуўся ў следчым ізалятары. У яго адносінах распачалі крымінальную справу.
Відэа: guvd.gov.by