Як у Мінску зносяць Грушаўку (фота)
У Мінску ў старой частцы Грушаўкі да канца 2015 года павінны былі знесці драўляныя дамы. На гэтыя мэты з гарадскога бюджэта выдаткавалі грошы. Але некаторыя дамы ў паўразбураным стане стаяць дагэтуль. Гэта дом па вуліцы Хмялеўскага, побач з праваслаўнай царквой, дом па вуліцы Папаніна, 2а, дзе па-ранейшаму жывуць 2 чалавекі (суд адмяніў рашэнне аб іх высяленні), інфармуе БелаПАН.
Таксама ў бліжэйшы час наўрад ці знясуць баракі па вуліцы Лермантава — жыхарам дагэтуль не прадаставілі альтэрнатыўны варыянт жылля. На сённяшні дзень у старой частцы Грушаўкі знеслі толькі два драўляныя дамы па вуліцы Хмялеўскага і барак па вуліцы Папаніна.
Нагадаем, Грушаўка — ранейшая ўскраіна Мінска, пасёлак чыгуначнікаў, дзе дамы будаваліся ў канцы XIX стагоддзя. Больш падрабязна гл. тут. У інтэрнэце можна пабачыць успаміны жыхароў Грушаўкі.
Фота: БелаПАН