Як у Вільні развітваюцца з Каліноўскім і яго паўстанцамі. Фотарэпартаж

Як у Вільні развітваюцца з Каліноўскім і яго паўстанцамі. Фотарэпартаж

22 лістапада ў Вільні развітваюцца з Кастусём Каліноўскім і яго паўстанцамі. Сотні беларусаў прыехалі на ўрачыстае мерапрыемства ў былую сталіцу ВКЛ. У трансляцыях з Вільні відаць дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў.

У Віленскім кафедральным саборы пройдзе набажэнства. Пахаванне паўстанцаў адбудзецца ў капліцы на могілках Росы.

Афіцыйную дэлегацыю Беларусі ачоліў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка. Літва і Польшча прадстаўлены на ўзроўні прэзідэнтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі