Як уручалі Нацыянальную прэмію за дасягненні ў галіне правоў чалавека (відэа)

Як уручалі Нацыянальную прэмію за дасягненні ў галіне правоў чалавека (відэа)

Уручаная Нацыянальная прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека. Пераможцаў вызначыла праваабарончая супольнасць Беларусі. Як інфармуе Радыё Свабода, у намінацыі "Праваабронца года" прэмію атрымалі Вольга Смалянка з Цэнтра прававой трансфармацыі, а таксама Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік з Незалежнага прафсаюза РЭП. "Журналістам года" стала галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына. Найлепшай "Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай года" сталі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Сярод гасцей на ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі часовая павераная ў справах у ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур, амбасадар Францыі ў Беларусі Дзідье Канэс.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека ўручаецца з 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі