Як выглядае плошча Перамогі ў Мінску пасля рэканструкцыі
Рэканструкцыя плошчы Перамогі ў Мінску амаль скончаная. Будаўнікі знялі агароджу, якая закрывала абноўлены аб'ект, і ўжо з'явіліся яго першыя здымкі.
Рэканструкцыя пачалася летам мінулага года. Было заяўлена пра падагрэў гранітнай пляцоўкі манумента, замену яго верхняй часткі цокаля, рэканструкцыю самога абеліска. На абноўленай пляцоўцы перад ім пакуль не запальвалі Вечны агонь, гэта зробяць пазней. Працы яшчэ працягваюцца ў падземных пераходах пад плошчай.
Усе працы збіраюцца скончыць да Дня Перамогі. Як і абяцалася, знешні выгляд плошчы не змяніўся.
Гэты і наступныя здымкі — sb.by
Плошча Перамогі год таму /Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.