Як звязаныя бізнес, мова і палітыка і пры чым тут добраахвотнікі — эфір
Дзяніс Герасімчык
Тое, што беларусы, трапіўшы ў эміграцыю, імкнуцца стварыць уласныя бізнес, даўно не навіна. Мы прызвычаіліся да беларускіх пабаў і кавярняў, канцэртных пляцовак, хабаў ды музычных школаў, ІТ — увогуле наша тэма. Гэта тое, што навідавоку, але далёка не ўсе кірункі, дзе беларусы ствараюць сваё. Беларускі малы бізнес з’яўляецца нават у тых сферах, дзе, здавалася б, месца толькі для мясцовых. Да прыкладу — аўташколы. Але і тут ужо ёсць нашы. Прычым займаючыся сваёй справай, людзі не забываюць ні пра грамадзянскую актыўнасць, ні пра дапамогу сваім.
Ці лёгка эмігранту ў Польшчы стварыць свой бізнес і з якім цяжкасцямі альбо нечаканасцямі давялося сутыкнуцца? Як на “беларускі бізнес” у Польшчы паўплывалі падзеі 2020 года і вайна ва Украіне? Ці лёгка захоўваць сваю беларускасць за мяжой і чаму ён не адмаўляецца ад актывізму і падтрымкі каліноўцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, заснавальнік і кіраўнік варшаўскай аўташколы Denis Drive Дзяніс Герасімчык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.