Які вайфай у Палацы Незалежнасці? Працяг размовы "Натулі" і "Дзімы"

Дзмітрый Баскаў і Наталля Эйсмант на аўтапрабегу "За Беларусь" / TUT.by
Дзмітрый Баскаў і Наталля Эйсмант на аўтапрабегу "За Беларусь" / TUT.by

Экстрэмісцкі тэлеграм-канал апублікаваў 20-хвілінны запіс некалькіх тэлефонных званкоў. Нехта "Дзіма" дамаўляецца з "Натулікам" пра сумесную паездку "ў двары", дзе ёсць "стужачкі". Крыніца інфармацыі сцвярджае, што гэта Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі, і Дзмітрый Баскаў, кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі і галоўны трэнер хакейнай каманды Лукашэнкі.

У першай і ў другой размовах згадваюцца некалькі прозвішчаў. Такія ж прозвішчы носяць высокапастаўленыя сілавікі: Шахраеў, Кубракоў. У трэцяй частцы гучыць прозвішча Караеў (так завуць экс-міністра ўнутраных спраў). Згадваецца абрэвіятура СБП — гэтаксама скарачаецца назва Службы бяспекі прэзідэнта. Яшчэ знаёмае прозвішча — Шакута, яно часта гучыць у абмеркаваннях забойства Рамана Бандарэнкі на "Плошчы Перамен". І прозвішча Захараў — хакейны трэнер з такім прозвішчам даўно блізкі да Лукашэнкі.

Пацвердзіць сапраўднасць званкоў немагчыма. Аднак у дні, калі былі зробленыя запісы (18 і 19 кастрычніка), чалавек, падобны да Дзмітрыя Баскава, быў заўважаны сярод тых, хто зразаў белыя і чырвоныя стужачкі ў дварах у жылым комплексе "Мегаполіс". Крыніца Еўрарадыё пацвярджае, што жаночы голас належыць прэс-сакратарцы Лукашэнкі. Наталлю Эйсмант таксама апазналі ў ліку "візіцёраў" у той двор.

Што ж планавалі, што абмяркоўвалі ўсе гэтыя блізкія да Лукашэнкі людзі?

Званок №3. Кіроўца выпіў не "Масандру", а піва

— Алё.

— Дзіма, ну што?

— Ну, зара з кіроўцам разбіраюся.

— Дык ёсць ці няма?

— Мой кіроўца ўжо піва выпіў.

— Ах-ха-ха, выдатны кіроўца!

— Ну, нядзеля, ён з вёскі прыехаў, выпіў піва.

— Раніцай выпіў, можна [неразборліва, хутчэй за ўсё "нічога не рабіць". — Еўрарадыё]

— Ранкам выпіў — дзень свабодны.

Частка чацвёртая. Трэба нешта акрамя "Масандры"

— Алё.

— Дзіма, я як звычайна, я толькі выйшла з палаца, з шэфам доўга гаварыла, бляха-муха, мне яшчэ пераапрануцца. Спазняюся, як звычайна.

— А ты падкажы... Я зразумеў. Мы ж туды, дзе мы цябе высаджваем. Дзе ты жывеш?

— Так, дзе вы мяне высаджваеце. На цэнтральны ўваход, на царскія вароты.

— Усе мы на месцы, карацей, ужо.

— А вы ўжо на месцы? Я на сваёй машыне, зара праз дзесяць хвілін буду праязджаць, там яшчэ пераапрануся за пяць хвілін і выходжу.

— Давай.

— Угу.

[наступны званок]

— Натуль, так?

— Дзіма. ["Натуля" смяецца. — Еўрарадыё] Дзіма. Ну я не буду браць віно, так?

["Дзіма" смяецца. — Еўрарадыё]

— Я не разумею тваіх рэакцый. Я разумею, што ўсе саромеюцца…

— Не, гэта ёсць крыху, але рэч у іншым... Хто за рулём наогул? У нас адзін кіроўца, хто другі кіроўца?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі