Які знак падае Берлусконі Пуціну і Лукашэнку — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / фота з архіва
Усё ж працэсы, якія сёння мы назіраем на ўкраінска-расійскім фронце, з’яўляюцца доўгачаканым украінскім контрнаступам. Што праўда, імгненнага вызвалення ўсіх акупаваных рашыстамі тэрыторый не здарылася. Пуцінская прапаганда расказвае пра страты УСУ, лукашэнкаўская падпявае расіянам. Не забываючыся кусаць сваіх апанентаў. Заходнія аналітыкі ацэньваюць падзеі… па-рознаму.
Якія высновы робяць заходнія аналітыкі наконт контрнаступа і якія настроі ў заходнім грамадстве пануюць з гэтай нагоды? Канчатковы сыход з палітычнай арэны Берлусконі, сябра двух дыктатараў, Пуціна і Лукашэнкі, стане для іх знакам? Як сітуацыя з BYPOL змяняе беларускія дэмсілы і навошта судзіць памерлых? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.