Янукевіч: Маршрут Дня Волі будзе залежаць ад колькасці і настрою людзей
У Мінску прайшла прэс-канферэнцыя апазіцыйных лідэраў, прысвечаная падрыхтоўцы да акцыі 25 сакавіка. Перад журналістамі выступіла кіраўніцтва партыяў і арганізацыяў, якія ўваходзяць у Беларускі незалежніцкі блок. Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заклікаў усіх нацыянальна-свядомых людзей прыйсці да Акадэміі навук, каб адсвяткаваць разам. Ён адзначыў, што ў час святкавання адбудуцца выступы літаратараў і музыкаў, каб стварыць менавіта святочную праграму. І зазначыў, што на Бангалор арганізатары людзей не павядуць, а маршрут будзе залежаць ад колькасці і настрою прысутных людзей.
Аляксей Янукевіч: “На сённяшні момант, калі вядуцца размовы пра тое, што апазіцыя раз’яднаная, што ёсць раздраі ў дэмакратычных сілах, менавіта акцыя 25 Сакавіка яскрава сведчыць, што тут аніякіх раздраяў няма. Усе партыі, усе вядомыя дэмакратычныя палітыкі на сённяшні момант падтрымалі гэтую ініцыятыву Беларускага незалежніцкага блоку і таксама заклікаюць, як і мы, сваіх прыхільнікаў 25 сакавіка на 18-ю гадзіну ўвечары прыйсці на Акадэмію навук”.
Падчас прэс-канферэнцыі з ініцыятывы Беларускай хрысціянскай дэмакратыі распачаўся збор подпісаў пад адкрытым зваротам да ўладаў. Яго аўтары патрабуюць прызначыць 25 сакавіка дзяржаўным святам, а 8 верасня – дзяржаўным Днём вайсковай славы. Працяг збору подпісаў адбудзецца на Дні Волі. Лідэр “Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што 25 сакавіка будзе галоўным святам у незалежнай Беларусі.
Фота аўтара