Януковіч памяняў начальніка контрразведкі і кіраўнікоў СБУ ў абласцях
Украінскі прэзідэнт прыняў шэраг кадравых рашэнняў у галоўнай спецслужбе краіны.
З пасады начальніка дэпартамента контрразведкі Службы бяспекі Украіны звольнены Васіль Халявіцкі. Яго замяніў Уладзімір Бік, які дагэтуль кіраваў дэпартаментам контрразведвальнай абароны інтарэсаў дзяржавы ў сферы інфармацыйнай бяспекі СБУ.
Як паведамляе сайт liga.net, Януковіч змяніў кіраўнікоў СБУ ў чатырох абласцях — Чаркаскай, Палтаўскай, Львоўскай і Валынскай. Ва ўсіх іх у студзені адбываліся масавыя акцыі пратэсту, дэманстранты займалі ці спрабавалі заняць будынкі абласных адміністрацый.
Фота — AFP