Ярмошына: Не люблю 1 красавіка і ненавіджу розыгрышы!
Так старшыня Цэнтрвыбаркама адрэагавала на прапанову Еўрарадыё адзначыць “дзень смеху” якім-небудзь жартам.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына не любіць 1 красавіка і "дзень смеху", які сёння адзначаецца. Больш за ўсё, прызнаецца Ярмошына ў гутарцы з Еўрарадыё, ёй не падабаецца ставіць людзей у няёмкае становішча.
Ярмошына: “Я ненавіджу розыгрышы! Не люблю гэтае свята “1 красавіка” таму, што я не люблю сюрпрызы. А розыгрыш — з гэтай катэгорыі. І ўсё, што звязанае з сітуацыяй, калі чалавек можа быць пастаўлены ў няёмкае становішча, мне не падабаецца”.
А таму, кажа старшыня ЦВК, яна катэгарычна адмаўляецца браць удзел у нейкіх сумесных розыгрышах.
Фота: ria.ru