Ярмошына забараніла Мілінкевічу выступаць па ТВ замест Кастусёва

Пра гэта старшыня Цэнтравыбаркаму заявіла падчас онлайн-канферэнцыі на сайце "Комсомольской правды в Беларуси". Адзін з удзельнікаў запытаўся, ці можа кандыдат перадаць свой эфірны час іншаму чалавеку. Як прыклад няўдачы згадваўся выступ Дзмітрыя Уса.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, кандыдат не можа перадаваць свлй выступ нікому іншаму, бо эфір вылучаецца індывідуальна для кандыдата ў прэзідэнты. За яго не можа выступаць нават давераная асоба, заявіла старшыня ЦВК.

Разам з тым, адзначыла яна, на тэле- і радыёдэбатах замест кандыдата могуць выступаць давераныя асобы.

Як паведамляла Еўрарадыё, 23 лістапада кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў заявіў, што свой другі выступ па тэлевізіі ён аддасць лідару руху "За Свабоду" Аляксандру Мілінкевічу. Гэты палітык з'яўляецца даверанай асобай кандыдата. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі