Яшчэ 19 чалавек атрымалі статус палітвязняў у Беларусі

Папраўчая калонія, ілюстрацыйнае фота

Папраўчая калонія, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Праваабаронцы прызналі беларускімі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек.

Гэта Армэн Арзуманян, Сяргей Латушка, Наталля Васіленка, Уладзімір Шпак, Карына Праташчык, Уладзіслаў Кошалеў, Руслан Зубкоў, Максім Ермаловіч, Даніла Чыбісаў, Павел Лашчанка, Алена Елькіна, Антон Варабей, Андрэй Крэйдзіч, Глеб Жукаў, Дзмітрый Касцюк, Раман Раманаў, Уладзімір Марцінкевіч, Вячаслаў Курыльчык, Ігар Шуканаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Яны былі асуджаныя ці ўзятыя пад варту па абвінавачанні ў закліках да санкцый, абразе ці паклёпе на Лукашэнку, удзел у вулічных пратэстах ці тым, што рэжым прызнаў "экстрэмісцкімі фармаваннямі".

Як расказвала Еўрарадыё, напярэдадні статус палітвязня атрымалі яшчэ 14 чалавек.

На сёння ў Беларусі палітвязнямі лічацца 1238 чалавек. Насамрэч колькасць людзей, якія трапілі за краты з палітычных матываў, нашмат большая. Пра некаторых з іх становіцца вядома толькі пасля іх вызвалення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.