Яшчэ адно беларускае "золата" Алімпіяды — Ала Цупер (фота, відэа)
Беларуская лыжніца-акрабатка ў пятніцу прынесла нашай краіне залаты медаль.
Ала Цупер выйграла спаборніцтвы жанчын-фрыстайлістак. Яна апярэдзіла кітаянку Ментао Сю (другое месца) і аўстралійку Лідзію Ласілу (трэцяе месца).
У Беларусі ўжо чатыры медалі Алімпіяды ў Сочы — 3 залатых і 1 бронзавы. У медалёвым заліку наша краіна абагнала Расію, Кітай і Францыю!
Еўрарадыё пісала ў снежні 2013-га: "Набірае форму і дасведчаная фрыстайлістка Ала Цупер, якая нібыта сышла са спорту, нарадзіла дзіця, але вярнулася ў фрыстайл ― у жыцці не стала былога драйву. Ала Цупер двойчы ў гэтым сезоне уваходзіла ў дзясятку найлепшых на этапах Кубку свету. То бок спартсменка можа падысці да Алімпіяды ў годнай і канкурэнтнай форме".
Фота — flickr.com, БЕЛТА