Яшчэ пара км — і знеслі б непрытомным: беларус зняўся з дыстанцыі на ЧС у Досе

Дзмітрый Дзюбін / www.instagram.com/blr_athletic
Дзмітрый Дзюбін / www.instagram.com/blr_athletic

Беларускі хадок Дзмітрый Дзюбін не змог завяршыць дыстанцыю ў 50 км на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Досе. Змагацца спартоўцы давялося не столькі з сабой і з супернікамі, колькі з надвор'ем. Тэмпература + 33 ℃ і вільготнасць каля 100% ператварылі спаборніцтвы ў філіял пекла.

Беларус змог прайсці 12 кіламетраў з 50, пасля яму стала дрэнна. Пульс спартоўцы зашкальваў. Медыкі адзначылі, што яшчэ пара кіламетраў у такім стане — і хадака б выносілі з трасы непрытомным.

Ещё пара км — и унесли бы без сознания: белорус снялся с дистанции на ЧМ в Дохе
Дзмітрый Дзюбін / www.instagram.com/blr_athletic

На старт 50-кіламетровай дыстанцыі па спартовай хадзе выйшлі 46 мужчын і 22 жанчыны. У мужчын толькі 28 удзельнікаў здолелі перасекчы фінішную рысу: чацвёра спартоўцаў былі дыскваліфікаваныя за парушэнне правілаў тэхнікі хады, яшчэ дзесяць зняліся. Акрамя Дзюбіна, у іх ліку знакаміты Ёхан Дзініц — рэкардсмен свету, пераможца мінулага чэмпіянату свету і трох чэмпіянатаў Еўропы. Ён не змог пераадолець палову дыстанцыі.

А вось беларускія дзяўчаты справіліся са спякотай і вільготнасцю і змаглі фінішаваць. Анастасія Яцэвіч — 12-я, Надзея Даражук — 13-я.

Ещё пара км — и унесли бы без сознания: белорус снялся с дистанции на ЧМ в Дохе
Анастасія Яцэвіч / www.instagram.com/blr_athletic
Ещё пара км — и унесли бы без сознания: белорус снялся с дистанции на ЧМ в Дохе
Надзея Даражук / www.instagram.com/blr_athletic

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі