Яўген Цуркін і Вікторыя Чайка развіталіся з Алімпіядай

Яўген Цуркін і Вікторыя Чайка развіталіся з Алімпіядай

Беларускі плывец Яўген Цуркін не здолеў патрапіць у паўфінал на Алімпіядзе ў Рыа. У кваліфікацыі на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем у сваім заплыве ён паказаў толькі 6-ы вынік (49,37 секунд).

Няўдала выступіла і беларуска Вікторыя Чайка. У кваліфікацыі алімпійскага турніра ў стральбе з малакалібернага пісталета на 25 метраў яна заняла толькі 24-е месца (сярод 40 удзельніц), набрала 575 ачкоў. Раней Чайка няўдала выступіла і ў кваліфікацыі па стральбе з пнеўматычнага пісталета на 10 метраў.

Таксама 9 жніўня ў драматычнай барацьбе ў 1/32 фіналу спыніў свой удзел у Алімпіядзе беларускі стралок з лука Антон Прылепаў.

Беларуская зборная ў Рыа дагэтуль не мае на сваім рахунку ніводнай узнагароды.

Яўген Цуркін і Вікторыя Чайка развіталіся з Алімпіядай
Вікторыя Чайка. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі