Яўген Ворсін стаў кіраўніком Федэрацыі хакея (Фота, Відэа)

Былога міністра спорта і намесніка генсакратара ЕўрАзЭС абралі на безалтэрнатыўнай аснове. Толькі адзін чалавек прагаласаваў супраць.
18 сакавіка на пазачарговым пасяджэнні Беларускай Федэрацыі хакею быў абраны новы старшыня. Ім чакана стаў 61-гадовы намеснік генеральнага сакратара ЕўрАзЭС Яўген Ворсін. Менавіта яго яшчэ да пасяджэння называлі галоўным прэтэндэнтам на гэтую пасаду.

Кандыдатуру новага кіраўніка БФК вылучылі хакейны клуб “Гомель” і Гомельская абласная федэрацыя хакея. Прапанову гомельцаў публічна падтрымала і кіраўніцтва хакейнага клуба “Дынама-Мінск”.

У сваім першым выступе ў новай ролі Яўген Ворсін адзначыў, што дзеля развіцця айчыннага хакею неабходна звярнуць увагу на рэгіянальныя структуры БФК. Яшчэ адной мерай ён назваў вяртанне беларускіх хакеістаў, якія сёння гуляюць у расійскіх клубах.







Фота і відэа: Валера Руселік

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі