"Юнацтва" атрымала другую перамогу ў паўфінальнай серыі
Мінскае "Юнацтва" атрымала другую перамогу ў паўфінальнай серыі беларускай хакейнай экстралігі. Лік у абодвух матчах з "Дынама-Маладзечна" аднолькавы — 4:1. На сённяшнім паядынку на "Чыжоўка-Арэне" прысутнічала больш за 1900 балельшчыкаў. "Юнацтва" наперадзе ў серыі з лікам 2:0. Як вядома, барацьба ідзе да чатырох перамог.
У іншай паўфінальнай серыі лідыруе салігорскі "Шахцёр" (1:0). У пятніцу ён зноў згуляе ў Гродне з мясцовым "Нёманам".