Юрфак БДУ апублікаваў новае відэа са студэнтам, які прасіў прабачэння

Студэнт зноў выбачаецца / Скрыншот з інстаграм-акаўнта юрфака БДУ
Студэнт зноў выбачаецца / Скрыншот з інстаграм-акаўнта юрфака БДУ

Юрфак БДУ апублікаваў новае відэа са студэнтам, які прасіў прабачэння. На гэты раз хлопца прымусілі не толькі выбачацца, але і звярнуцца да "збеглай апазіцыі" і "некампетэнтных праваабаронцаў". Ён просіць больш не турбаваць яго і яго факультэт.

Напярэдадні ў інстаграм-акаўнце юрфака БДУ з'явіўся ролік, у якім студэнт "каецца" ў распаўсюдзе звестак, якія "ачарняюць" адміністрацыю факультэта і арганізацыю БРСМ факультэта. Дагэтуль падобнае здымаў ГУБАЗіК. "Гэта трапляе пад кваліфікацыю арт. 426 КК — злачынства супраць чалавечнасці, якое здзяйсняецца прадстаўніком дзяржавы", заявіла юрыстка Марыя Колесава-Гудзіліна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі