Юрый Чавусаў: Усе цудоўна ведаюць, што ЦВК фальсіфікацыямі не займаецца
Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт, паводле якога палітычныя партыі Беларусі змогуць удзельнічаць у працы Цэнтральнай выбарчай камісіі з правам дарадчага голасу. Партыі, якія вылучаць на выбары 28 верасня кандыдатаў у дэпутаты, атрымаюць права дасылаць у склад ЦВК па адным чалавеку.
Палітолаг Юрый Чавусаў нагадвае, што гэта звычайная практыка і ў мінулыя кампаніі апазіцыянеры ўжо сядзелі ў камісіі, праўда, паўплываць на сітуацыю не маглі:
"Дарадчы голас - гэта магчымасць агучваць сваё меркаванне, не ўплываючы на ход паседжання. Нельга сказаць, што гэтая магчымасць зусім фармальная, гэта - рэальная магчымасць, але ўплываць на ход выбараў яна не дазваляе. Усе цудоўна ведаюць, што Цэнтральная выбарчая камісія фальсіфікацыямі выбараў не займаецца. Займаюцца іншыя структуры".