Юрый Чыж рэарганізуе свой бізнэс

Электроннае выданне "Ежедневник" адзначае, што гэта адзін з першых крокаў рэарганізацыі свайго шматпрофільнага бізнэсу, якую распачаў Юрый Чыж. Адначасова з "Ракаўскім броварам" у кіраванне Палонскаму перайшоў рэстаран "У Францыска".



Павел Палонскі лічыцца адным з самых паспяховых беларускіх рэстаратараў, у бізнэсе ён ад пачатку 1990-х. Ён з'яўляецца суўладальнікам і ўпраўляючым групы рэстаранаў і кавярняў. Паводле некаторай інфармацыі, у кіраванне Палонскаму ўжо перайшлі ці могуць перайсці ў бліжэйшы час і тры кандытарскія "Салодкі фальварак", уладальнікам якіх з'яўляецца "Трайпл" Чыжа.



Каля месца таму з'явілася інфармацыя, што адна са згаданых кандытарскіх была выстаўленая на таргі разам з рэстаранам "Бухара", які таксама належыць Юрыю Чыжу. За іх просяць больш за 2 млн долараў. Сёлета бізнэсмен пазбавіўся ад яшчэ аднаго рэстарана, а таксама ад гасцініцы ў Мірскім замку. Яны былі перададзеныя дзяржаве.
 

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі