Юшчанка пацалаваў Варфаламея I, а Алексію II паціснуў руку
Шматтысячны натоўп вернікаў гучна скандавалі "Алексій" у той час, як патрыярхі Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II і Канстанцінопальскі Варфаламей I разам ішлі да месца святочнай літургіі з нагоды 1020-годдзі хрышчэння Русі на Ўладзімірскай горцы ў Кіеве. Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка прывітаў патрыярха Варфаламея трохразовым пацалункам, а Алексія II - кароткім поціскам рукі. Патрыярхаў адначасова ўбралі ў літургічныя строі.
Літургію пачалі дыяканы Расійскай праваслаўнай царквы, што прыехалі разам з патрыярхам Алексіем, на царкоўнаславянскай мове. Іх падтрымаў хор Кіеўскай духоўнай акадэміі і семінарыі, затым уступіў грэцкі хор. На набажэнстве прысутнічаюць кіраўнік украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Ўладзімір, прадстаўнікі шэрагу праваслаўных цэркваў свету. На Ўладзімірскай горцы, куды прыйшлі тысячы людзей у святочнай светлай вопратцы, пануе незвычайна ўрачыстая і ўзнёслая атмасфера, некаторыя вернікі нават плачуць ад радасці.
Подробности