З 1 кастрычніка ў Беларусі даражэе цукар: рознічная цана — не меней за 1,5 руб
З 1 кастрычніка ў Беларусі даражэе цукар. Цяпер мінімальная рознічная цана будзе складаць 1,5 рубля за кілаграм. На цукар ва ўпакоўках па 20 гр і меней рашэнне не распаўсюджваецца. Адпаведную пастанову выдала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Дзеянне дакумента разлічанае на 90 дзён.
Падобныя абмежаванні з’яўляліся летась, калі на беларускі рынак прыйшоў танны расійскі цукар і айчынныя вытворцы мелі праблему са збытам сваёй прадукцыі. Абмежаванні ўводзіліся ў студзені 2018 года і здымаліся ў снежні. Цяпер МАРГ робіць аналагічныя захады.
На сёння беларускі цукар каштуе ў сярэднім каля 1,5 рубля за кілаграм, а расійскі — на 20-30 капеек танней. Калі ж у некаторых гандлёвых сетках ладзяць акцыі са зніжкамі, то расійскі цукар можа каштаваць і меней за 1,2 рубля.
Сёлета ў Расіі рэкордныя запасы цукру і прапанова значна перавышае попыт, таму тамтэйшыя вытворцы зніжаюць свае цэны.