З 1 ліпеня базавая велічыня ў Беларусі складзе 21 рубель

З 1 ліпеня базавая велічыня ў Беларусі складзе 21 рубель

З 1 ліпеня, пасля дэнамінацыі, базавая велічыня ў Беларусі складзе 21 рубель. Адпаведную пастанову № 496 у панядзелак, 27 чэрвеня, прыняў Савет міністраў, інфармуе БЕЛТА. Яна была прынятая ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы "Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь". Як вядома, менавіта 1 ліпеня ў нашай краіне будзе праведзеная дэнамінацыя, будуць уведзеныя новыя банкноты (з іх знікнуць 4 нулі), з'явяцца манеты.

На сённяшні дзень памер базавай велічыні складае 210 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі