З 1 лютага выраслі тарыфы на камунальныя паслугі ў Мінску

З 1 лютага тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Мінску ўзраслі, на асобныя паслугі вельмі істотна паведамляе БЕЛТА.

Кошт тэхнічнага абслугоўвання жылога дому цяпер складзе 947,1 рубля за 1 квадратны метр у месяц — раней было 709,6 рубля, водазабеспячэнне — 1 тысяча 435,8 (1 кубічны метр) — раней было 1 тысяча 117,7 рубля. Паслугі каналізацыі цяпер каштуюць 958,6 (1 кубічны метр) — раней было 768,6 рубля.

За карыстанне ліфтам з аднаго жыхара ў месяц будуць браць 6 тысяч 579 рублёў, а раней было 2 тысячы 779 рублёў. На капрамонт будуць адлічваць па 837,5 рубля за адзін квадратны метр агульнай плошчы — раней было 600 рублёў.

Фота: reb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі