З 1 снежня ў Беларусі выраслі цэны на жыллёва-камунальныя паслугі
Адпаведнае рашэнне днямі прыняў Савет міністраў.
На 5,8% выраслі з 1 снежня ў Беларусі цэны на жыллёва-камунальныя паслугі. Як інфармуе БЕЛТА, тарыф за кубаметр газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсць прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе 615,9 рубля, летам 1 кубаметр газу будзе каштаваць 2254,7 рубля. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 2254,7 рубля за кубаметр газу незалежна ад сезона.
Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр газу складзе 17950 рублёў з аднаго пражываючага ў месяц.
Тарыф на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе 51800 рублёў за кубаметр. Цана кубаметра газу ў кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, вырасце да 29300 рублёў.
У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы, але няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, у ацяпляльны перыяд давядзецца плаціць 2572,2 рубля за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у летні перыяд — 963,9 рубля.
Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі абагравальнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць 9544,2 рубля, у летні перыяд — 6012 рубля.
Пры адсутнасці індывідуальных газавых абагравальных прыбораў 1 кубаметр таксама будзе каштаваць 6012 рублёў. Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр звадкаванага газу складзе 17950 рублёў з аднаго пражываючага ў месяц.
Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння кубаметр звадкаванага газу будзе каштаваць 51000 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 24000 рублёў.
Тарыф на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы у ацяпляльны сезон складзе 30 509,1 рубля за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, летам — 6012 рубля.
Цана 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах норм спажывання складзе 4281 рублёў. Балон, такім чынам, будзе каштаваць 89900 рублёў.
Тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе 736,3 рубля за кВт. гадз. Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 515,3 рубля за 1 кВт. гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 1472,6 рубля.
Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (с 23.00 да 6.00) падаражэе да 866,3 рубля за 1 кВт. гадз, у астатні час сутак — да 2598,9 рубля.
Фота — Fotolia