З 1 студзеня павялічылі тарыфы на электраэнергію для насельніцтва

З 1 студзеня ў Беларусі павялічылі тарыфы на электраэнергію для насельніцтва. Адпаведную пастанову ўрад Беларусі прыняў 30 снежня мінулага года, інфармуе "Інтэрфакс-Захад".

Цяпер кошт 1 кВт*г электрычнай энергіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, па аднаставачным тарыфе складае 801,1 рубля (раней — 736,3), па дыферэнцыяваным тарыфе па часавых перыядах — 560,8 рубля пры мінімальных нагрузках (з 22.00 да 17.00) і 1602,2 рубля пры максімальных нагрузках (з 17.00 да 22.00) (раней — адпаведна Br515,3 і Br1472,6).

Кошт 1 кВт*г электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 06.00) складзе 942,5 рубля (раней — 866,3), у астатні час сутак — 2827,5 рубля (раней — 2598,9).

Электрычная энергія, за выключэннем названай вышэй, з 1 студзеня 2015 года будзе адпускацца насельніцтву па Br942,5 за 1 кВт*г пры аднаставачным тарыфе (раней — Br866,3). Дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах складзе: з 22.00 да 17.00 — 659,8 рубля за 1 кВт*г (раней — 606,4), з 17.00 да 22.00 — 1885 рубля (раней — 1732,6).

Нагадаем, папярэдні раз тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва ў Беларусі змяняліся з 1 снежня 2014 года.

Пастановай Саўміна таксама ўстаноўлены новыя тарыфы (цэны) на камунальныя паслугі, "якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне".

Фота — sb.by, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі