З беспілотнікамі і падрыхтоўкай аператараў дронаў мы ўжо адстаем — Лукашэнка

Беларусаў вучаць збіваць дроны

Беларусаў вучаць збіваць дроны / t.me/iammilitary/

У Беларусі створана "антыдыверсійная сістэма" для аховы аб'ектаў сілавых структур і грамадзянскай крытычнай інфраструктуры. Яна дазваляе забяспечыць іх абарону. Пра гэта 20 лютага заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас выступу перад сілавікамі ў Цэнтральным доме афіцэраў. І згадаў, што праводзілася праверка гэтай сістэмы.

Паводле слоў Лукашэнкі, застаецца актуальнай праблема супрацьдзеяння палётаў беспілотнікаў над ахоўваемымі зонамі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што трэба вучыцца на прыкладзе вайны ва Украіне. "Асабісты склад павінен быць навучаны адбіццю падобных нападаў з выкарыстаннем стралковай зброі, сродкаў падаўлення, пошуку і затрымання аператараў", — паставіў задачу ён. А КДБ мусіць "давесці да аўтаматызму... сістэму рэагавання на акты тэрарызму".

"І давайце шчыра: у дачыненні да беспілотнай авіяцыі, дронаў-камікадзэ, маштабнага абсталявання імі арміі, падрыхтоўкі аператараў дронаў мы ўжо адстаем, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — А зрабіць трэба было яшчэ ўчора. Таму неабходна наганяць упушчанае. І не толькі Мінабароны, але і МУС, Дзяржпагранкамітэту. Савету бяспекі трэба ўзяць гэтае пытанне на кантроль і працягнуць праверкі якасці падрыхтоўкі асабовага складу сілавых ведамстваў у 2024 годзе".

Лукашэнка гаварыў сілавікам пра будучую вайну, да якой ім трэба быць гатовымі "і ментальна, і стратэгічна". Стаіць задача вывесці беларускае войска на якасна новы ўзровень.

З беспілотнікамі і падрыхтоўкай аператараў дронаў мы ўжо адстаем — Лукашэнка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі