З брэсцкага "Дынама" сышоў галоўны трэнер разам са штабам

Аляксандр Юрэвіч

Аляксандр Юрэвіч / dynamo-brest.by

З брэсцкага "Дынама" сышоў галоўны трэнер разам са штабам. Кантракты з Аляксандрам Юрэвічам і яго памочнікамі Сяргеем Нікіфарэнкам, Вадзімам Ласоўскім і Аляксандрам Валадзько скасаваныя "па пагадненні бакоў", паведамляе ў аўторак клубная прэс-служба. Кіраўніцтва "Дынама" вырашыла ўжо цяпер пачаць падрыхтоўку да новага сезону.

Юрэвіч стаў галоўным трэнерам дынамаўцаў у красавіку, ужо пасля таго, як каманда няўдала стартавала ў футбольным першынстве Беларусі. Цяпер яна займае 10-е месца. За гэты час ва ўсіх турнірах "Дынама" згуляла 18 матчаў: 7 перамог, 2 нічыі і 9 паражэнняў. У апошнім паядынку ў чэмпіянаце была хатняя нічыя з "Нафтанам" (2:2).

Часова абавязкі галоўнага трэнера выконвае Андрэй Чалмадзееў, які раней трэніраваў дубліруючы склад.

З брэсцкага "Дынама" сышоў галоўны трэнер разам са штабам
vk.com/dynamobrest

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі